Победители «Пресс-фото Беларуси – мультимедиа»

1 месца
Аляксандр Васюковіч

У снежні 2010 году ў беларусі прайшлі прэзідэнтскія выбары. Грамадскасць ўскладала вялікія надзеі на справядлівыя выбары, каб змяніць дзеючага лідара – прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, які кіруе краінай на пацягу 16 гадоў. Каля 40000 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Мінску. Мірная акцыя была жорстка прыпыненая міліцыянтамі і арміяй: было затрымана каля 700 чалавек, шмат каму спатрэбілася медыцынская дапамога. Пратэстуючыя былі пакараныя 10-15 суткамі ў турме. Актывістам і экс-кандыдатам ў прэзыдэнты было прад’яўлена больш сур’ёзнае абвінавачанне – яны могуць правесці ў турме да 15 гадоў. На дадзены момант яны асуджаны па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “Масавыя непарадкі” на тэрміны да 6 гадоў.

.

2 месца
Максім Сарычаў

Віталь – актывіст сацыяльнай ініцыятывы «Ежа замест бомбаў». Ён вегетарыянец з моцнай грамадзянскай пазіцыяй. Віталь грае ў андэграундным хардкор-гурце. З 2007 года некалькі разоў на месяц ён з сябрамі гатуе вегетарыянскую ежу і раздае ўсім ахвочым.

Гэтакі актывізм яшчэ і спроба паказаць велізарную колькасць людзей, якія жывуць ў нястачы, якім не хапае нават на гарачую ежу ў сучаснай Беларусі. Акрамя непасрэднай дапамогі, такім чынам валанцёры спрабуюць звярнуць увагу грамадства на праблему галечы і бяздомнасці. Магчыма таму на актывістаў ЕВБ аказваюць ціск мясцовыя ўлады.

“Ежа замест бомбаў” не проста дабрачыннасць. Гэта негвалтоўны акт простага дзеяння – іх асабістая спроба пабудаваць лепшае грамадства, поўнае роўнасці, салідарнасці, вольнае ад камерцыйных адносін.

.


3 месца

Андрэй Лянкевіч

Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дваццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу. І калі параўнаць узрост паганскіх вераваньняў і хрысьціянства, то апошняе ўплывала на цывілізацыю на працягу толькі дзьвюх тысяч гадоў. Паганства прысутнічае ў жыцьці сучаснага грамадзтва: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката. У вёсках — больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха — гэта вядзьмарка.

Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць на Беларусі. Большасьць традыцыяў зьнікае альбо ўжо зьнікла ў 60—70-я гады мінулага стагодзьдзя, у некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка.

.

Спецыяльны прыз ад Знята
Анастасія Сычук

Беларусь з’яўляецца апошняй краінай ў Еўропе, якая не падпісала
канвенцыю ААН аб правах інвалідаў. Тым не меней, у Беларусі пражывае
больш за пяцісот тысяч людзей з інваліднасцю, сярод іх дваццаць дзве
тысячы інвалідаў, якія могуць перамяшчацца толькі ў калясцы. Большасць
інвалідаў-калясачнікаў не могуць выйсці на вуліцу без старонняй
дапамогі. Немагчымасць выйсці са сваёй кватэры пачынаецца з лесвічных
прыступак, а калі інваліду атрымоўваецца іх пераадолець, то першы
пешаходны пераход можа завяршыць яго прагулку па горадзе.
На практыцы любы бар’ер вышэй пяці сантыметраў з’яўляецца сапраўднай
гарой для калясачніка. Непераадольны бар’ер для яго ўяўляе ўваход у
краму, пошту ці аптэку. У гэтым мультымедыя я хачу распавесці гісторыю
аб звычайным беларускім інвалідзе-калясачніке пасля таго, як ён
страціў дзве нагі – аб яго асабістых перажываннях і пра цяжкасці
бар’ернай прасторы Mенску.

© 2010-2015 Конкурс Пресс-фото Беларуси